Беларуская Служба

Вялікабрытанія: Cтраты Расіі ў вайне складаюць 450 тысяч чалавек

28.04.2024 17:59
Каля 450 тысяч расійскіх вайскоўцаў былі забітыя або параненыя, яшчэ дзясяткі тысяч сталі дэзерцірамі з пачатку канфлікту.
МаскваPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Паводле звестак брытанскіх уладаў, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія страціла ва Украіне забітымі і параненымі каля 450 тысяч вайскоўцаў і больш за 10 тысяч адзінак бронетэхнікі.

Міністр абароны Вялікабрытаніі зрабіў наступныя ацэнкі, адказваючы на ​​пытанне дэпутата ад апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джона Хілі, які папрасіў падрабязныя ведамасныя ацэнкі расійскіх страт ва Украіне, як рэгулярнай арміі, так і прыватных ваенных кампаній.

«Паводле нашых ацэнак, каля 450 тысяч расійскіх вайскоўцаў былі забітыя або параненыя, яшчэ дзясяткі тысяч сталі дэзерцірамі з пачатку канфлікту», — сказаў Дочэтры.

Ён дадаў, што колькасць загінулых сярод наймітаў расійскіх прыватных ваенных кампаній невядомая.

«Таксама, паводле нашых ацэнак, з пачатку канфлікту было знішчана больш за 10 тысяч адзінак расійскай бронетэхнікі, у тым ліку каля 3 тысяч асноўных баявых танкаў, 109 самалётаў, 136 верталётаў, 346 беспілотнікаў, 23 караблі розных класаў і больш за 1,5 тыс. артылерыйскіх сістэм розных тыпаў», — сказаў міністр.

Ацэнкі страт расійскага асабовага складу блізкія да афіцыйных украінскіх, але лічбы па большасці відаў тэхнікі істотна адрозніваюцца.

ав/pravda.com.ua

ISW: Расіяне могуць дамагчыся значных тактычных выйгрышаў на фронце, пакуль Украіна чакае дапамогі з ЗША

28.04.2024 14:55
Аднак, на думку аналітычнага цэнтра, гэта не прывядзе да краху ўкраінскай абароны.