Улады Латвіі, якая мяжуе з Расіяй, у суботу звярнуліся да грамадзян з просьбай ператварыць падвалы і іншыя падземныя памяшканні сваіх дамоў у баявыя сховішчы. Зварот быў зроблены са страху перад Расіяй, з нагоды традыцыйнага дня прыборкі краіны.
Латвія, член ЕС і НАТА, мае агульную мяжу з Расіяй працягласцю 214 км. Як піша AFP, урад у Рызе асцерагаецца, што ў выпадку перамогі Расіі ў вайне з Украінай іх краіна стане адной з першых наступных мішэняў Масквы.
«Мы заклікаем усіх прыкласці ўсе намаганні падчас вялікай уборкі, а таксама пасля яе, каб вашы падвалы і іншыя падземныя памяшканні маглі служыць сховішчам у надзвычайных сітуацыях», — звярнуўся мэр Рыгі Вільніс Кірсіс.
Ён дадаў, што ў гэты час аналагічную працу ў памяшканнях, якія належаць гораду, правядуць супрацоўнікі гарадскіх службаў.
Кіраўнік Камісіі грамадзянскай абароны Рыгі Гінтс Рэйнсан заявіў, што ўлады праінспектуюць «падвалы грамадскіх будынкаў, школ, дамоў састарэлых і бальніц», каб даведацца, ці можна іх выкарыстоўваць у якасці сховішчаў «у выпадку нападу».
Як паведамляе латвійскі тэлеканал TV24, да канца года штомесяц плануецца падрыхтаваць каля 100 сховішчаў. У сакавіку гэтага года прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліна папярэджвала аб непрадказальных дзеянняў Расіі, якую яна параўнала з «алкаголікам або наркаманам».
ав