Беларуская Служба

У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю»

28.04.2024 13:12
Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Мінгарсудзе.
.
.Кадр з відэа

Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначана весці суддзя Жанна Брысіна.

Як паведамляе «Наша Ніва», незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года.

Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.

ав/Вясна